Logo Polskiego Radia
Print

Паляк і ўкраінец праз мяжу правозілі гранатамёты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2018 17:01
У багажніку легкавога аўтамабіля былі знойдзеныя шэсьць супрацьтанкавых гранатамётаў РПГ-18 і адзін РПГ-22.
photo: Izba Administracji Skarbowej w Lublinie

Шэсьць супрацьтанкавых гранат РПГ-18 і адну РПГ-22 знайшлі функцыянэры Мытна-падатковай службы на памежным пераходзе ў Грэбэнным. Зброя знаходзілася ў багажніку легкавога аўтамабіля маркі «Mercedes» на польскіх нумарах. Аўтамабілем ехалі грамадзянін Польшчы і грамадзянін Украіны.
Мужчын затрымалі. Падазраваных і супрацьтанкавыя гранаты перадалі функцыянэрам мясцовага аддзяленьня Памежнай службы.
РПГ-18 і РПГ-22 – гэта савецкія супрацьтанкавыя гранаты, распрацаваныя на пачатку 70-х гадоў. Гэта від аднаразовай зброі, якая складаецца з пускавой устаноўкі і гранаты.

Шэсьць супрацьтанкавых гранатамётаў РПГ-18 і адзін РПГ-22 знайшлі супрацоўнікі Мытна-падатковай службы на памежным пераходзе ў Грэбэннэ. Зброя знаходзілася ў багажніку легкавога аўтамабіля маркі «Mercedes» на польскіх нумарах. Аўтамабілем ехалі грамадзянін Польшчы і грамадзянін Украіны.

Мужчын затрымалі. Падазраваных і супрацьтанкавыя гранатамёты перадалі функцыянэрам мясцовага аддзяленьня Памежнай службы.

РПГ-18 і РПГ-22 – гэта савецкія супрацьтанкавыя гранатамёты, распрацаваныя на пачатку 70-х гадоў. Гэта від аднаразовай зброі, якая складаецца з пускавой устаноўкі і гранаты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт