Польшча супраць расейскага ўмяшальніцтва ў справы Ўкраіны
Міністар замежных спраў Польшчы: Мы натуральны саюзьнік Украіны.
„Мы рашуча выступаем супраць фізычнага й ідэалягічнага ўмяшальніцтва Расеі ў справы Ўкраіны”, - заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) на канфэрэнцыі „Эўропа Карпат” у Пярэмышлі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі быў спэцыяльным госьцем канфэрэнцыі й сваім выступам адкрыў адзін з дыскусійных панэляў.
Міністар Чапутовіч заявіў, што рашэньні адносна лёсу краінаў рэгіёну не павінны прымацца бязь іх удзелу.
„Менавіта таму мы рашуча выступаем супраць фізычнага й ідэалягічнага ўмяшаньня Расеі ў справы Ўкраіны. У той жа час, мы зьяўляемся натуральным саюзьнікам Украіны, але і ў іншых краін Усходняй Эўропы на шляху да поўнай дэмакратызацыі. Пасьлядоўна й бесьперапынна прапануем ім нашу падтрымку й вопыт у гэтай галіне”, - запэўніў міністар.
Цыкл канфэрэнцый „Эўропа Карпат” быў запушчаны ў 2010 годзе. Сустрэчы павінны садзейнічаць умацаваньню супрацоўніцтва й паглыбленьню трансгранічнага рэгіянальнага супрацоўніцтва. Канфэрэнцыя таксама зьяўляецца форумам для абмену думкамі й ідэямі сумесных дзеяньняў па разьвіцьці Карпат, а таксама Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
аз
„Мы рашуча выступаем супраць фізычнага й ідэалягічнага ўмяшальніцтва Расеі ў справы Ўкраіны”, - заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) на канфэрэнцыі „Эўропа Карпат” у Пярэмышлі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі быў спэцыяльным госьцем канфэрэнцыі й сваім выступам адкрыў адзін з дыскусійных панэляў.
Міністар Чапутовіч заявіў, што рашэньні адносна лёсу краінаў рэгіёну не павінны прымацца бязь іх удзелу.
„Менавіта таму мы рашуча выступаем супраць фізычнага й ідэалягічнага ўмяшаньня Расеі ў справы Ўкраіны. У той жа час, мы зьяўляемся натуральным саюзьнікам Украіны, але і іншых краін Усходняй Эўропы на шляху да поўнай дэмакратызацыі. Пасьлядоўна й бесьперапынна прапануем ім нашу падтрымку й вопыт у гэтай галіне”, - запэўніў міністар.
Цыкл канфэрэнцый „Эўропа Карпат” быў запушчаны ў 2010 годзе. Сустрэчы павінны садзейнічаць умацаваньню й паглыбленьню трансгранічнага рэгіянальнага супрацоўніцтва. Канфэрэнцыя таксама зьяўляецца форумам для абмену думкамі й ідэямі сумесных дзеяньняў па разьвіцьці Карпат, а таксама Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
аз