Logo Polskiego Radia
Print

Больш за ўсё на польскім рынку працы патрэбныя будаўнікі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 13:45
Вялікі попыт на працоўныя рукі ў галіне транспарту і дастаўкі, гастраноміі, апрацоўчай прамысловасьці і сыстэме аховы здароўя.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Найбольшая колькасьць працаўнікоў будзе патрэбная ў будаўнічым сэктары. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня «Баромэтр прафэсій», праведзенага на замову Міністэрства працы Польшчы.
Вялікі попыт на працоўныя рукі будзе ў галіне транспарту і дастаўкі, гастраноміі, апрацоўчай прамысловасьці і сыстэме аховы здароўя.
«На цяжкасьці з пошукам працаўнікоў маюць уплыў, між іншым, мала прыцягальныя прапановы, нізкі заробак, цяжкія ўмовы працы, далёкая адлегласьць да месца працы, адсутнасьць кваліфікацый, недастатковы прафэсійны досьвед, страта кваліфікацый», – паведамляе Міністэрства працы, сям’і і сацыяльнай палітыкі.
Міністэрства таксама адзначае, што працадаўцы больш гатовыя ўдасканальваць умовы працаўладкаваньня, у тым ліку рост заробкаў. Працадаўцы ахвотней глядзяць на працаўнікоў, якія да гэтага часу не маглі знайсьці працу ў сваёй прафэсіі.
Як і ў папярэднія гады, перавага працаўнікоў над колькасьцю аб’яваў аб працы тычыцца самых папулярных напрамкаў – эканамісты, пэдагогі і філёзафы, гісторыкі, палітолягі і культуролягі.
Найлепшыя ўмовы для працаўнікоў назіраюцца ў вялікіх гарадах.

Найбольшая колькасьць працаўнікоў будзе патрэбная ў будаўнічым сэктары. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня «Баромэтр прафэсій», праведзенага на замову Міністэрства працы Польшчы.

Вялікі попыт на працоўныя рукі будзе ў галіне транспарту і дастаўкі, гастраноміі, апрацоўчай прамысловасьці і сыстэме аховы здароўя.

«На цяжкасьці з пошукам працаўнікоў маюць уплыў, між іншым, мала прыцягальныя прапановы, нізкі заробак, цяжкія ўмовы працы, далёкая адлегласьць да месца працы, адсутнасьць кваліфікацый, недастатковы прафэсійны досьвед, страта кваліфікацый», – паведамляе Міністэрства працы, сям’і і сацыяльнай палітыкі.

Міністэрства таксама адзначае, што працадаўцы больш гатовыя ўдасканальваць умовы працаўладкаваньня, у тым ліку рост заробкаў. Працадаўцы ахвотней глядзяць на працаўнікоў, якія да гэтага часу не маглі знайсьці працу ў сваёй прафэсіі.

Як і ў папярэднія гады, перавага працаўнікоў над колькасьцю аб’яваў аб працы тычыцца самых папулярных напрамкаў – эканамісты, пэдагогі і філёзафы, гісторыкі, палітолягі і культуролягі.Найлепшыя ўмовы для працаўнікоў назіраюцца ў вялікіх гарадах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт