Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы вырас розьнічны гандаль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 19:01
Для прыкладу, больш чым на 16% у студзені вырасьлі продажы вопраткі й абутку.
pixabay.com/Public Domain CC0

У студзені бягучага году ў Польшчы на 8,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году вырас розьнічны тавараабарот, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны. Для прыкладу, больш чым на 16% у студзені вырасьлі продажы вопраткі, абутку й тканін. Продажы мэблі й бытавой тэхнікі павялічыліся амаль на 13%, а аўтамабіляў і аўтазапчастак – на 12,5%.
Як паведамляюць польскія статыстыкі, найменшыя тэмпы росту зафіксаваныя ў галіне продажаў прадуктаў харчаваньня, напояў і тытунёвых вырабаў (4%).

У студзені бягучага году ў Польшчы на 8,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году вырас розьнічны гандаль, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.

Для прыкладу, больш чым на 16% у студзені вырасьлі продажы вопраткі, абутку й тканін. Продажы мэблі й бытавой тэхнікі павялічыліся амаль на 13%, а аўтамабіляў і аўтазапчастак – на 12,5%.

Як паведамляюць польскія статыстыкі, найменшыя тэмпы росту зафіксаваныя ў галіне продажаў прадуктаў харчаваньня, напояў і тытунёвых вырабаў (4%).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт