Logo Polskiego Radia
Print

Два фрагмэнты гістарычнага муру Варшаўскага гета ўнесеныя ў рэестар помнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 11:11
Фрагмэнты знаходзяцца на вуліцы Сеннай 53, а рашэньне не зьяўляецца канчатковым.
Фрагмэнт муру Варшаўскага гета, вул. Сенна, ВаршаваФрагмэнт муру Варшаўскага гета, вул. Сенна, ВаршаваBy Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=66571974

Два фрагмэнты гістарычнага муру Варшаўскага гета ўнесеныя ў рэестар помнікаў. Фрагмэнты знаходзяцца на вуліцы Сеннай 53. Адзначаецца, што пакуль рашэньне не зьяўляецца канчатковым.
У абгрунтаваньні рашэньня напісана, што гэтыя аб’екты зьяўляюцца элемэнтам «унікальнай гістарычнай памяці, каштоўнай як для габрэйскага, так і польскага народу». «Яны зьяўляюцца сьведкамі агульнай трагічнай і цяжкай гісторыі, месцам пілігрымак, прадметам, ацалелым у Галакосьце, якія павінны быць захаваныя для будучых пакаленьняў», – напісана ў рашэньні.
У 1940 годзе даўжыня муру складала каля 18 км. Пасьля ліквідацыі Варшаўскага гета нацыстамі мур вакол «габрэйскага раёну» па загадзе немцаў быў разбураны. У выніку ліквідацыі гета былі зьнішчаныя 12% гарадзкіх будынкаў. Астатнія ўцалелыя фрагмэнты муру былі разбураныя пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны.
Захаваліся нешматлікія фрагмэнты мураў гета. Тры найбольш вядомыя фрагмэнты муру Варшаўскага гета знаходзяцца на тэрыторыі гэтак званага малога гета, у дварах будынкаў на вуліцы Сеннай 55, Злотай 62 і Валіцув 11.

Фрагмэнты знаходзяцца на вуліцы Сеннай 53. Адзначаецца, што пакуль рашэньне не зьяўляецца канчатковым.

У абгрунтаваньні рашэньня напісана, што гэтыя аб’екты зьяўляюцца элемэнтам «унікальнай гістарычнай памяці, каштоўнай як для габрэйскага, так і польскага народу». «Яны зьяўляюцца сьведкамі агульнай трагічнай і цяжкай гісторыі, месцам пілігрымак, прадметам, ацалелым у Галакосьце, якія павінны быць захаваныя для будучых пакаленьняў», – напісана ў рашэньні.

У 1940 годзе даўжыня муру складала каля 18 км. Пасьля ліквідацыі Варшаўскага гета нацыстамі мур вакол «габрэйскага раёну» па загадзе немцаў быў разбураны. У выніку ліквідацыі гета былі зьнішчаныя 12% гарадзкіх будынкаў. Астатнія ўцалелыя фрагмэнты муру былі разбураныя пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны.

Захаваліся нешматлікія фрагмэнты мураў гета. Тры найбольш вядомыя фрагмэнты муру Варшаўскага гета знаходзяцца на тэрыторыі гэтак званага малога гета, у дварах будынкаў на вуліцы Сеннай 55, Злотай 62 і Валіцув 11.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт