Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі польскіх улад паедуць ушанаваць ахвяр УПА ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2018 16:07
Сьвяткаваньні будуць мець рэлігійны характар, арганізуе іх польская меншасьць і архідыяцэзія Львова.
Wikimedia/Stako, CC BY-SA 3.0

Пасьлязаўтра ў Гуце Пеняцкай у Львоўскай вобласьці Ўкраіны адбудзецца адзначэньне 74-й гадавіны забойства СС-Галічына й УПА польскага насельніцтва. Ва ўрачыстасьцях прымуць удзел прадстаўнікі польскіх уладаў – паведаміла МЗС РП. Сьвяткаваньні будуць мець рэлігійны характар. Арганізуе іх польская меншасьць і архідыяцэзія Львова.

Прадстаўнікоў польскіх уладаў запрасілі прыхаджане з Бродаў. Запрашэньне прынялі: кіраўнік кабінэта Прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі і намесьнік кіраўніка дыпляматыі Ян Дзедзічак, а таксама прадстаўнікі Інстытута нацыянальнай памяці. «Мы будзем узгадваць і маліцца за тых, хто памёр у канцы Другой сусьветнай вайны ў Гуце Пеняцкай», – паведаміла прэс-служба МЗС.

Злачынства ў Гуце Пеняцкай адбылося 28 лютага 1944 года. Былі забітыя каля 900 палякаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт