Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты Руху «Obywatele RP» у Гайнацы будуць пратэставаць супраць гераізацыі «Бурага»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2018 15:30
Такім чынам арганізацыя хоча выказаць салідарнасьць зь беларускай і праваслаўнай меншасьцю.
Жаўнеры Віленскай брыгады АК. У плашчы камандзір роты Рамуальд Райс "Буры". Фота NAC. Жаўнеры Віленскай брыгады АК. У плашчы камандзір роты Рамуальд Райс "Буры". Фота NAC.

У бліжэйшую суботу, 24.02.2018 г., з 13:00 да 16:00 г. у горадзе Гайнаўка на ўсходзе Польшчы адбудзецца марш польскіх нацыяналістаў. На свае сьцягі яны выносяць гэтак званага «выклятага салдата» Рамуальда Райса - «Бурага».

Актывісты Руху стануць уздоўж маршруту нацыяналістаў, бо лічаць, што гераізацыя “Бурага” ў рэгіёне, дзе ён зьдзейсьніў свае злачынствы, – гэта найгоршы з магчымых жэстаў у бок мясцовай супольнасьці.

“У Гайнаўцы і вакол яе пражывае кампактная беларуская і праваслаўная меншасьць. На руках «Бурага», якога гераізуюць польскія нацыяналісты, кроў мясцовых сялян, якія былі забітыя толькі за тое, што не былі палякамі”, - напісана ў заяве Руху «Obywatele RP».

Такім чынам арганізацыя хоча выказаць салідарнасьць зь беларускай і праваслаўнай меншасьцю ды паказаць, што польскае грамадзтва супрацьстаіць нацыяналістам і фашыстам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт