Logo Polskiego Radia
Print

МФ уводзіць чарговы інструмэнт для збору падатку ПДВ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.02.2018 16:49
  • 27.02.18_эканамічная перадача.mp3
Дзеля гэтага быў уведзены Адзіны кантрольны файл.
foto:pixabay.com

Урад Польшчы ажыцьцяляе чарговыя меры, якія павінны дапамагчы як мага лепш зьбіраць падаткі. Дзеля гэтага быў уведзены Адзіны кантрольны файл (АКФ)(Jednolity Plik Kontrolny).

Адзіны кантрольны файл - гэта бухгальтарскія кнігі і дакумэнты бухгальтарскага ўліку, якія вядуцца з выкарыстаньнем кампутэрных праграм у адпаведным фармаце, і перадаюцца ў падатковыя ворганы.

Сёлета абавязак прадстаўленьня дакумэнту быў пашыраны на мікрапрадпрыемствы.

Намесьнік міністра фінансаў Павал Цыбульскі: Мы ведаем, што грунтоўны аналіз мусіць уключаць усе дадзеныя, і нам трэба ўлічыць усе дадзеныя ад усіх суб’ектаў гаспадараньня, таксама і ад мікрапрадпрымальнікаў.

Тэрмін падачы АКФ скончыўся ўчора, але Міністэрства фінансаў зазначае, што Рэспубліканская падатковая адміністрацыя (Krajowa Administracja Skarbowa) яшчэ прымае дакумэнты. Можна карыстацца дапамогай супрацоўніка падатковай.

Дагэтуль падатковыя ворганы прынялі 1 млн 700 тысяч АКФ. Міністэрства фінансаў заяўляе, што першыя месяцы падатковая будзе лагодна падыходзіць да памылак падаткаплатнікаў.

Падатковыя ворганы выкарыстаюць сабраныя файлы для таго, каб выбраць прадпрыемствы для падрабязнай праверкі. У выніку дзяржава будзе больш эфэктыўна зьбіраць падатак ПДВ.

яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт