Logo Polskiego Radia
Print

Угнаеньні з Усходу «заліваюць» польскі рынак

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.02.2018 15:23
У краіне расьце занепакоенасьць харчовай бясьпекай.
ria.ruria.ruFoto: ria.ru

У Польшчы значна вырас імпарт расейскіх угнаеньняў. У першую чаргу гэта адбываецца таму, што расейцы прапануюць ніжэйшыя цэны ў асноўным за кошт доступу да таннага газу, які зьяўляецца асновай пры вытворчасьці ўгнаеньняў.

У Польшчы сярод экспэртаў запанаваў страх, што польскі рынак трапіць у залежнасьць ад расейскіх паставак, што выклікае асьцярогі для харчовай бясьпекі Польшчы.

Пётр Зарасіньскі з канцэрну «Azoty» кажа, што маштабы зьявы растуць, у Польшчу штогод трапляюць сотні тон угнаеньняў з Усходу. На ягоную думку, галоўнай прычынай таго, што польскія фэрмэры гатовыя купляць расейскія ўгнаеньні, зьяўляецца іх больш нізкая цана. Напрыклад, пры вытворчасьці азотных угнаеньняў газ складае 70% ад агульнага кошту, а з газам у расейцаў няма ніякіх праблем.

Апроч таго польскія экспэрты зазначаюць, што кожная тона расейскіх угнаеньняў прададзеная ў Польшчы - гэта субсыдыя для расейскіх фэрмэраў. Экспэрты заклікаюць польскіх фэрмэраў праявіць «спажывецкі патрыятызм». Фэрмэры павінны набываць угнаеньні польскай вытворчасьці, а ня ўскосна субсідыяваць расейскіх вытворцаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт