Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі польскага парлямэнту накіроўваюцца ў Будапэшт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2018 12:13
У вугорскай сталіцы пройдзе сустрэча сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы.
Сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі. Сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі. PAP/Tomasz Gzell

Прадстаўнікі польскага парлямэнту накіроўваюцца ў Будапэшт
У вугорскай сталіцы пройдзе сустрэча сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы.
Дэлегацыя польскага парлямэнту накіроўваецца ў Будапэшт на сустрэчу сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы.
Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына, у прыватнасьці, будуць размаўляць пра павелічэньні ролі некаторых краінаў Эўразьвязу ў стварэньні заканадаўства ЭЗ.
Гаворка ідзе, між іншым, пра гэтак званую „зялёную” або „чырвоную” картку, то бок права асобных нацыянальных парлямэнтаў да заканадаўчых ініцыятываў у ЭЗ.
Асноўныя размовы сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы заплянаваныя на суботу. З польскага боку ў сустрэчах прымуць удзел сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) й сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski).
Цягам апошніх тыдняў у рамках Вышаградзкай групы прайшлі, між іншым, сустрэчы парлямэнцкіх камісіяў па пытаньнях інфраструктуры, эканомікі й культуры.
аз

Дэлегацыя польскага парлямэнту накіроўваецца ў Будапэшт на сустрэчу сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы.

Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына, у прыватнасьці, будуць размаўляць аб павелічэньні ролі некаторых краінаў Эўразьвязу ў стварэньні заканадаўства ЭЗ.

Гаворка ідзе, між іншым, пра гэтак званую „зялёную” або „чырвоную” картку, то бок права асобных нацыянальных парлямэнтаў да заканадаўчых ініцыятываў у ЭЗ.

Асноўныя размовы сьпікераў парлямэнтаў Вышаградзкай групы заплянаваныя на суботу. З польскага боку ў сустрэчах прымуць удзел сьпікер Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) й сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski).

Цягам апошніх тыдняў у рамках Вышаградзкай групы прайшлі, між іншым, сустрэчы парлямэнцкіх камісіяў па пытаньнях інфраструктуры, эканомікі й культуры.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт