Logo Polskiego Radia
Print

Польшча атрымае ад Эўразьвязу 788 млн эўра на будаўніцтва дарог

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.03.2018 12:39
Дзякуючы аднаму з праектаў удасца спалучыць важнейшыя гарады польскай Балтыкі: Шчэцін, Кашалін, Слупск, Гдыню й Гданьск.
pixabay.com/Public Domain CC0

788 млн эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва трох важных аўтатрасаў з Кагэзійнага фонду Эўразьвязу – спэцыяльнага сацыяльнага фонду ЭЗ, які фінансуе альбо суфінансуе мерапрыемствы, накіраваныя на разьвіцьцё рэгіёнаў і інфраструктуры ў краінах эўрасупольнасьці.
Сярод праектаў, якія атрымаюць датацыю – паўднёвая кальцавая Варшавы, а таксама важныя аўтатрасы дзяржаўнага значэньня ў Мазавецкім, Люблінскім і Заходнепаморскім ваяводзтвах. Для прыкладу, на будаўніцтва варшаўскай кальцавой фонд вылучыць 390 млн эўра датацыі. У сваю чаргу дзякуючы будаўніцтву адрэзка ў Заходнепаморскім ваяводзтве ўдасца спалучыць важнейшыя гарады польскага балтыйскага ўзьбярэжжа: Шчэцін, Кашалін, Слупск, Гдыню й Гданьск.
З моманту ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз на разьвіцьцё інфраструктуры, рэгіёнаў і фінансаваньне іншых праектаў у краіне накіравана зь бюджэту ЭЗ сотні мільярдаў эўра.

788 млн эўра будзе выдаткавана на будаўніцтва трох важных аўтатрасаў з Кагэзійнага фонду Эўразьвязу – спэцыяльнага сацыяльнага фонду ЭЗ, які фінансуе альбо суфінансуе мерапрыемствы, накіраваныя на разьвіцьцё рэгіёнаў і інфраструктуры ў краінах эўрасупольнасьці.

Сярод праектаў, якія атрымаюць датацыю – паўднёвая кальцавая Варшавы, а таксама важныя аўтатрасы дзяржаўнага значэньня ў Мазавецкім, Люблінскім і Заходнепаморскім ваяводзтвах.

Для прыкладу, на будаўніцтва варшаўскай кальцавой фонд вылучыць 390 млн эўра датацыі. У сваю чаргу дзякуючы будаўніцтву адрэзка ў Заходнепаморскім ваяводзтве ўдасца спалучыць важнейшыя гарады польскага балтыйскага ўзьбярэжжа: Шчэцін, Кашалін, Слупск, Гдыню й Гданьск.

З моманту ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз на разьвіцьцё інфраструктуры, рэгіёнаў і фінансаваньне іншых праектаў у краіне накіравана зь бюджэту ЭЗ сотні мільярдаў эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт