Logo Polskiego Radia
Print

Варшава і Будапэшт дамаўляюцца аб высокахуткаснай чыгунцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 13:15
Траса, якая праходзіла б праз некалькі краін, магла б спалучыць Варшаву і Будапэшт.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшава і Будапэшт дамаўляюцца аб высокахуткаснай чыгунцы
Траса, якая праходзіла б праз некалькі краін, магла б спалучыць Варшаву і Будапэшт.
Магчымасьць узьнікненьня такога адрэзку вясокахуткаснай чыгункі на пачатку лютага абвясьціў міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык. Сёньня адбываюцца перамовы з вугорскім міністрам і прадстаўнікамі іншых краін Вышаградзкай групы.
З аналізаў, праведзеных Вугоршчынай, вынікае, што падарожжа з Варшавы ў Будапэшт працягвалася б прыкладна чатыры гадзіны. Вугорцы таксама вядуць перамовы на тэму высокахуткаснага цягніка з Румыніяй. Прапанаваная траса на тэрыторыі Польшчы праходзіла б праз Варшаву, Цэнтральны камунікацыйны порт і далей ішла б у Чэхію, Славакію і Вугоршчыну.
Прадстаўнікі краін Вышаградзкай групы папярэджваюць, што гэта пакуль рабочая сустрэча. Пакуль невядома, калі інвэстыцыя магла б распачацца.

Магчымасьць узьнікненьня такога адрэзку высокахуткаснай чыгункі на пачатку лютага абвясьціў міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык. Сёньня адбываюцца перамовы з вугорскім міністрам і прадстаўнікамі іншых краін Вышаградзкай групы.

З аналізаў, праведзеных Вугоршчынай, вынікае, што падарожжа з Варшавы ў Будапэшт працягвалася б прыкладна чатыры гадзіны. Вугорцы таксама вядуць перамовы на тэму высокахуткаснага цягніка з Румыніяй. Прапанаваная траса на тэрыторыі Польшчы праходзіла б праз Варшаву, плянаваны Цэнтральны камунікацыйны порт і далей ішла б у Чэхію, Славакію і Вугоршчыну.

Прадстаўнікі краін Вышаградзкай групы папярэджваюць, што гэта пакуль рабочая сустрэча. Пакуль невядома, калі інвэстыцыя магла б распачацца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт