Logo Polskiego Radia
Print

Польшча спросьціць доступ да прафэсіі лекарам з-за мяжы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2018 15:30
У краіне не хапае мэдычнага пэрсаналу, а тым, хто навучаўся па-за ЭЗ, ставяцца завышаныя патрабаваньні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства аховы здароўя Польшчы плянуе спрасьціць доступ да прафэсіі мэдыкам, якія вучыліся па-за краінамі Эўразьвязу, у тым ліку беларусам і ўкраінцам. У Польшчы не хапае мэдычнага пэрсаналу, а тым, хто навучаўся па-за ЭЗ, ставяцца завышаныя патрабаваньні.
Міністэрства аховы здароўя плянуе спрасьціць прынцыпы прыёму лекараў, якія вучыліся не ў ЭЗ. Гэта таксама крок насустрач палякам, якія абучаліся мэдыцыне за межамі Польшчы, каб яны не былі вымушаныя здаваць часткі экзамэнаў.
У дадзены момант толькі 10% замежных лекараў здаюць экзамэн падчас першай спробы. Без гэтага нельга прыступіць да чарговага этапу – канчатковага лекарскага экзамэну. Міністэрства аховы здароўя разглядае магчымасьць адмены першага этапу. Ведамства пакуль не паведамляе пра падрабязнасьці.
Прапановы міністэрства маюць і сваіх праціўнікаў. Частка лекараў перакананая, што экзамэн неабходны, паколькі іспыты дазваляюць праверыць веды спэцыялістаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт