Logo Polskiego Radia
Print

Заснавальніца аркестра Польскага радыё адзначаная «Залатым Фрыдэрыкам»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.03.2018 12:03
Агнешка Дучмаль з аркестрам «Amadeus» здабыла шэраг прэстыжных узнагарод.
Агнешка ДучмальАгнешка ДучмальFoto: Grzegorz Śledź/PR2

Агнешка Дучмаль, сусьветнавядомая дырыжорка і заснавальніца Камэральнага аркестра Польскага радыё «Amadeus», адзначаная «Залатым Фрыдэрыкам» за мастацкія дасягненьні.
Музычная ўзнагарода «Фрыдэрык» прызнаецца ў Польшчы з 1995 году. Сярод розных намінацый ёсьць «Залаты Фрыдэрык», які ўручаецца за цэласьць творчасьці. Паводле арганізатараў, гэтая ўзнагарода ўганароўвае музыкаў і творцаў за выбітныя заслугі для польскай музыкі.
Агнешка Дучмаль з аркестрам «Amadeus» здабыла шэраг прэстыжных узнагарод. У 1982 годзе яна атрымала тытул «La donna del mondo» («Жанчына сьвету»), прызнаваны Міжнародным цэнтрам культуры Saint Vincent у Рыме пад патранатам ЮНЭСКА і прэзыдэнта Італіі.
Яна была першай жанчынай-дырыжорам, якая выступіла на сцэне міланскага «Teatro alla Scala». Агнешка Дучмаль запісала больш за 50 дыскаў, больш за сотню канцэртаў і музычных праграм для Польскага радыё.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт