Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Летува зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі адзін для аднаго

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.03.2018 12:47
Аб гэтым заявілі ў Вільні кіраўнікі ўрадаў Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквэрнэліс.
Mатэвуш Маравецкі (P) і Саўлюс Сквэрнэліс (L)Mатэвуш Маравецкі (P) і Саўлюс Сквэрнэліс (L)PAP/Rafał Guz

Кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Летувы, Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквэрнэліс, пасьля сустрэчы ў Вільні падкрэсьлілі, што абедзьве краіны зьяўляюцца стратэгічнымі партнэрамі адзін для аднаго. Абодва кіраўнікі высока ацанілі разьвіцьцё эканамічнага супрацоўніцтва і сумесныя прадпрыемствы ў галіне абароны, транспарту і энэргетыкі.

Матэвуш Маравецкі падзякаваў Летуве за падтрымку ў «пэўных спрэчках», у якія ў ЭЗ уцягнутая Польшча. Ён дадаў, што абедзьве краіны маюць агульныя інтарэсы ў Брусэлі. «Супрацоўніцтва паміж намі тычыцца пытаньня пра будучыню бюджэту ЭЗ а таксама так званай транспартнай дырэктывы», – дадаў Маравецкі.

Прэм’ер-міністар Польшчы падкрэсьліў, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і Летувой узмацняецца, пра што сьведчыць усё лепшая інфраструктура аўтамабільнага, воднага, чыгуначнага шляхоў, якія спалучаюць абедзьве краіны. «Супрацоўніцтва таксама ўзмоцнена за кошт пашырэньня гандлю, павелічэньня інвэстыцый польскага капіталу ў Летуве і летувіскага ў Польшчы», – адзначыў Маравецкі.

Польскі палітык прымае ўдзел на саміце балтыйскіх краін разам з кіраўнікамі урадаў Летувы, Латвіі і Эстоніі. У ходзе сустрэчы будуць закранацца пытаньні двухбаковых адносін і супрацоўніцтва на эўрапейскай арэне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт