Logo Polskiego Radia
Print

Канцылярыя прэзыдэнта перадала дапамогу палякам на Ўсходзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.03.2018 15:59
Гэта дзеяньне, якое вучыць патрыятызму ды веры, заявіў прэзыдэнцкі міністар.
Foto: PAP/Adam Guz

Адчыненыя дзьверы – гэта з аднаго боку сустрэча з гісторыяй, сапраўднымі героямі, а з другога боку з сапраўдным патрыятызмам, – сказаў пра акцыю «Дапамога палякам на Ўсходзе» прэзыдэнцкі міністар Адам Квяткоўскі.

Больш за 8 тон харчаваньня, бытавой тэхнікі, цацак, адзежы, бытавой хіміі ў рамках дапамогі перадала ў 2017 годзе Канцылярыя прэзыдэнта Рэспублікі Польшчы палякам, якія жывуць за ўсходнімі межамі Польшчы. У рамках акцыі «Дапамога палякам на Ўсходзе», арганізатары праехалі амаль 8,5 тысяч км, наведваючы жыхароў Украіны, Малдовы, Румыніі й Казахстану.

Адам Квяткоўскі патлумачыў, што мэта акцыі - аказаць дапамогу ды падзякаваць і пацьвердзіць, што Польшча памятае пра сваіх суайчыньнікаў, гатовая іх падтрымліваць.

Частка дапамогі ідзе на дзяцей, моладзь, якія вучацца ў польскіх школах. Ім перадаюцца навучальныя дапаможнікі, чытанкі. Другая частка дапамогі накіравана на пажылых людзей, тым, хто ў самыя цяжкія часы не баяліся казаць, што яны палякі, падкрэсьліў чыноўнік.

Міністар дадаў, што прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што гэтая акцыя атрымае ягоную падтрымку і будзе пашырацца.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт