Logo Polskiego Radia
Print

Рэстаран з Уроцлава перамог у прэстыжным сусьветным конкурсе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 12:00
Дызайн інтэр'еру Campo Modern Grill перамог сярод рэстаранаў з Эўропы, Аўстраліі і Азіі.
photo: Campo Modern Grill

Польскі рэстаран з Уроцлава перамог у прэстыжным сусьветным конкурсе
Campo Modern Grill перамагло ў катэгорыі «Рэстараны» ў міжнародным конкурсе World Interiors News Awards. Узнагароды конкурсу зьяўляюцца непаўторным шанцам для архітэктараў, праектантаў і дызайнэраў з цэлага сьвету, каб пахваліцца цікавымі прапановамі перад міжнародным журы.
Польскі рэстаран і дызайн-студыя BUCK.STUDIO перамаглі канкурэнтаў з Эўропы, Аўстраліі і Азіі. Campo Modern Grill – гэта сучасны грыль-бар з мінімалісцкім інтэр’ерам. Мяса на стэйкі ў рэстаране паходзіць з Аргентыны. Яго смак дапаўняюць старанна адабраныя віна, у тым ліку з славутых аргентынскіх рэгіёнаў – Мэндоса і Патагоніі.
У сваім абгрунтаваньні міжнароднае журы конкурсу адзначыла, што «праект мае выразны характар са старанна прадуманымі дэталямі, якія дасканала рэалізаваныя. Незвычайная дбайнасьць пра дэталі прысутная таксама ў фірмовым стылі і аксэсуарах, праводзячы пасьлядоўны дыялёг з гасьцямі рэстарану».

Campo Modern Grill перамагло ў катэгорыі «Рэстараны» ў міжнародным конкурсе World Interiors News Awards. Узнагароды конкурсу зьяўляюцца непаўторным шанцам для архітэктараў, праектантаў і дызайнэраў з цэлага сьвету, каб пахваліцца цікавымі прапановамі перад міжнародным журы.

Польскі рэстаран і дызайн-студыя BUCK.STUDIO перамаглі канкурэнтаў з Эўропы, Аўстраліі і Азіі. Campo Modern Grill – гэта сучасны грыль-бар з мінімалісцкім інтэр’ерам. Мяса на стэйкі ў рэстаране паходзіць з Аргентыны. Яго смак дапаўняюць старанна адабраныя віна, у тым ліку з славутых аргентынскіх рэгіёнаў – Мэндоса і Патагоніі.

У сваім абгрунтаваньні міжнароднае журы конкурсу адзначыла, што «праект мае выразны характар са старанна прадуманымі дэталямі, якія дасканала рэалізаваныя. Незвычайная дбайнасьць пра дэталі прысутная таксама ў фірмовым стылі і аксэсуарах, праводзячы пасьлядоўны дыялёз з гасьцямі рэстарану".

ав/фота: Campo Modern Grill

/


/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт