Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўная суднаходная кампанія - на мяжы банкруцтва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 14:48
Паявілася падазрэньне ў адмываньні брудных грошай, дзейнасьці злачыннай групоўкі і выпісваньні фальшывых інвойсаў.
pixabay.com/CC0

Пракуратура распачала вывучэньне заявы аб зьдзяйсьненьні злачынстваў у дзяржаўнай суднаходнай кампаніі «Польскае марское параходзтва» (Polskа Żegluga Morska). Паявілася падазрэньне ў адмываньні брудных грошай, дзейнасьці злачыннай групоўкі і выпісваньні фальшывых інвойсаў, паведамляе niezalezna.pl. З кампаніі зьнікла 300 мільёнаў эўра, а адна з найбольшых суднаходных кампаній апынулася на мяжы банкруцтва. Падчас кіраваньня кааліцыі «Грамадзянская плятформа»- Польская сялянская партыя доўг дзяржаўнай кампаніі склаў 1,7 млд злотых.
Кантроль у кампаніі праводзіўся па просьбе міністра марской гаспадаркі Марэка Грубарчыка. Высьветліліся шматлікія парушэньні, між іншым, неабгрунтаваныя выдаткі з крэдытных картак, у тым ліку на прыватныя пакупкі (біжутэрыя, цыгары). Акрамя таго, з рахунку кампаніі зьнікла 300 млн эўра, пакуль не ўдалося высьветліць, што сталася з гэтымі грашамі. Многія дакумэнты зьніклі ці былі зьнішчаныя.

Пракуратура распачала вывучэньне заявы аб зьдзяйсьненьні злачынстваў у дзяржаўнай суднаходнай кампаніі «Польскае марское параходзтва» (Polskа Żegluga Morska). Паявілася падазрэньне ў адмываньні брудных грошай, дзейнасьці злачыннай групоўкі і выпісваньні фальшывых інвойсаў, паведамляе niezalezna.pl. З кампаніі зьнікла 300 мільёнаў эўра, а адна з найбольшых суднаходных кампаній апынулася на мяжы банкруцтва. Падчас кіраваньня кааліцыі «Грамадзянская плятформа» - Польская сялянская партыя доўг дзяржаўнай кампаніі склаў 1,7 млд злотых.

Кантроль у кампаніі праводзіўся па просьбе міністра марской гаспадаркі Марэка Грубарчыка. Высьветліліся шматлікія парушэньні, між іншым, неабгрунтаваныя выдаткі з крэдытных картак, у тым ліку на прыватныя пакупкі (біжутэрыя, цыгары). Акрамя таго, з рахунку кампаніі зьнікла 300 млн эўра, пакуль не ўдалося высьветліць, што сталася з гэтымі грашамі. Многія дакумэнты зьніклі ці былі зьнішчаныя.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт