Logo Polskiego Radia
Print

17 польскіх віцэ-міністраў будуць адкліканыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2018 16:03
Матэвуш Маравецкі таксама хоча ліквідаваць усе ўзнагароды і прэміі для міністраў і віцэ-міністраў.
PAP/Jacek Turczyk

17 польскіх віцэ-міністраў падало ў адстаўку
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паінфармаваў аб адстаўцы 17 віцэ-міністраў. Кіраўнік польскага ўраду падзякаваў ім за працу і прафэсіяналізм. Прэм’ер падкрэсьліў, што працягвае ўнутраныя рэформы так, каб праца ўраду была больш эфэктыўнай, а зьмены ня маюць палітычнага характару. Матэвуш Маравецкі зазначыў, што адстаўка стала вынікам аналізу колькасьці працаўнікоў на аднаго віцэ-міністра. Ён дадаў, што ў бліжэйшы час будуць агучаныя чарговыя зьмены.
На пачатку мінулага тыдня прэм’ер Маравецкі заявіў, што цягам бліжэйшых 2-3 месяцаў ён хоча зьменшыць колькасьць міністраў і віцэ-міністраў на 20-25%.
Матэвуш Маравецкі таксама хоча ліквідаваць усе ўзнагароды і прэміі для міністраў і віцэ-міністраў. Ён таксама гаварыў пра зьмяншэньне колькасьці чальцоў палітычных кабінэтаў.

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі паінфармаваў аб адстаўцы 17 віцэ-міністраў. Кіраўнік польскага ўраду падзякаваў ім за працу і прафэсіяналізм. Прэм’ер падкрэсьліў, што працягвае ўнутраныя рэформы так, каб праца ўраду была больш эфэктыўнай, а зьмены ня маюць палітычнага характару.

Матэвуш Маравецкі зазначыў, што адстаўка стала вынікам аналізу колькасьці працаўнікоў на аднаго віцэ-міністра. Ён дадаў, што ў бліжэйшы час будуць агучаныя чарговыя зьмены.

На пачатку мінулага тыдня прэм’ер Маравецкі заявіў, што цягам бліжэйшых 2-3 месяцаў ён хоча зьменшыць колькасьць міністраў і віцэ-міністраў на 20-25%.

Матэвуш Маравецкі таксама хоча ліквідаваць усе ўзнагароды і прэміі для міністраў і віцэ-міністраў. Ён таксама гаварыў пра зьмяншэньне колькасьці чальцоў палітычных кабінэтаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт