Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія станоўча ацэньвае польскую эканоміку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2018 10:27
Эўрапейская камісія прагназуе, што ў гэтым годзе ВУП у Польшчы вырасьце на 4,2%.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўракамісія станоўча ацэньвае польскую эканоміку
Эўрапейская камісія прагназуе, што ў гэтым годзе ВУП у Польшчы вырасьце на 4,2%.
Эўрапейская камісія станоўча ацаніла польскую эканоміку. Пра гэта, на думку эканамічнага дарадчыка прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Варшаве Томаша Гібаса (Tomasz Gibas) сьведчыць апублікаваная на мінулым тыдні штогадовая справаздача камісіі.
IAR 3 - 2018-03-09 11:54:00 - KE-POLSKA GOSPODARKA-RAPORT
Томаш Гібас: У бліжэйшай будучыні Эўракамісія ня бачыць ніякай сур’ёзнай рызыкі для польскай эканомікі. Таму мы павінны зрабіць усё, каб выкарыстаць гэтую станоўчую тэндэнцыю для падрыхтоўкі да горшага пэрыяду ў эканоміцы, які, несумненна, калісьці можа паявіцца.
Аўтары справаздачы зьвярнулі ўвагу на добрую сытуацыю на рынку працы ў Польшчы. Яны адзначылі, што некаторыя працадаўцы могуць мець нават праблемы з пошукам працаўнікоў. Томаш Гібас падкрэсьлівае, што гэтыя недахопы можна папоўніць работнікамі з Украіны, а таксама шляхам актывізацыі працаздольных асобаў, якія ў працы проста не зацікаўленыя.
Томаш Гібас: Мы бачым патэнцыял у тых слаях грамадзтва, якія не да канца актыўныя на рынку працы. Гаворка ідзе пра старэйшых асоб, жанчын ці жыхароў меншых гарадоў і вёсак, то бок пра тых, якім па розных прычынах „не аплочваецца” працаваць. Адной з гэткіх групаў зьяўляюцца платнікі Фонду сацыяльнага страхаваньня для фэрмэраў (KRUS).
У сваёй справаздачы Эўрапейская камісія прагназуе, што ў гэтым годзе ВУП у Польшчы вырасьце на 4,2%.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт