Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Македонія пашыраюць эканамічнае супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.03.2018 15:02
  • 23.01.18_эканоміка.mp3
Македонія разглядае магчымасьць куплі шэрагу транспартных сродкаў, вырабленых у Польшчы.
Сьцяг МакедонііСьцяг МакедонііZé Valdi/flickr.com

Польшча і Македонія разьлічваюць на пашырэньне эканамічнага супрацоўніцтва. У Скоп'е абмяркоўвалі гэтае пытаньне міністры замежных спраў абедзьвюх краін, Яцэк Чапутовіч і Нікола Дзімітраў.

Польшча і Македонія зафіксавалі ў мінулым годзе 75-працэнтнае павелічэньне ў гандлі. Міністры спадзяюцца, што супрацоўніцтва будзе працягваць расьці.

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч паведаміў, што Македонія разглядае магчымасьць куплі шэрагу транспартных сродкаў, вырабленых у Польшчы.

Я. Чапутовіч: Ідуць перамовы аб продажы электрычных аўтобусаў, польскіх трактароў "Ursus", а таксама, магчыма, ваеннай тэхнікі – мы размаўлялі аб продажу й супрацоўніцтве адносна бронетранспартэра «Rosomak».

Супрацоўніцтву паміж прадпрымальнікамі Польшчы і Македоніі напэўна дапамогуць авіярэйсы з Варшавы ў Скопʼе. Аб гэтым казаў міністар замежных спраў Македоніі Нікола Дзімітраў.

Н.Дзімітраў: Мы спадзяемся, што гэтае супрацоўніцтва будзе расьці за кошт таго, што з чэрвеня ў шэсьць разоў на тыдзень маршрут будзе абслугоўваць польская авіякампанія «LOT».

У цяперашні час у Македонію прадаюцца ў асноўным польскія батарэі, а таксама прадукты харчаваньня, касмэтыка і вырабы са сталі і алюмінію. У сваю чаргу, палякі купляюць у македонцаў жалеза, сталь і агародніну, у асноўным капусту.

Спэцыялісты называюць Македонію адной з найбольш пэрспэктыўных эканомік у рэгіёне Заходніх Балканаў.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт