Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву прыбывае новы кіраўнік нямецкай дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2018 09:34
Гэта другі замежны візыт новага міністра нямецкага МЗС.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня з візытам у Варшаву прыбывае кіраўнік замежных спраў Нямеччыны Хэйка Мас. Заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам. Нямецкія экспэрты адзначаюць, што для кіраўніка нямецкай дыпляматыі гэта будзе цяжкі візыт.

Першы візыт у Парыж і другі ў Варшаву, паводле нямецкіх экспэртаў, даказвае, што Нямеччына мае намер мець добрыя адносіны з абедзьвюма краінамі. Паводле нямецкіх СМІ, галоўнымі тэмамі сустрэч Хэйка Маса з прадстаўнікамі польскіх уладаў будуць пытаньні, зьвязаныя з рэформамі ў ЭЗ і двухбаковыя адносіны. Не выключаецца, што таксама будзе ўзьнята справа трубаправода Паўночны паток 2, супраць якога Польшча востра выступае.

«Мы хочам супрацоўніцтва з Польшчай, нягледзячы на розныя пэрспэктывы, якія існуюць паміж намі ў шэрагу абласьцей», - сказаў Хэйка Мас у Бэрліне перад вылетам у Варшаву. «Эўропу без прымірэньня і польска-нямецкай дружбы неймаверна ўявіць», - сказаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт