Logo Polskiego Radia
Print

Расея прастэстуе супраць перапахаваньня савецкіх салдат у Стараховіцах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.03.2018 13:12
Міністэрства замежных спраў Расеі выказала паслу Польшчы ў Маскве пратэст у сувязі з плянаваным перапахаваньнем.
PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Міністэрства замежных спраў Расеі выказала паслу Польшчы ў Маскве пратэст у сувязі з плянаваным перапахаваньнем парэшткаў савецкіх салдат у Стараховіцах.
МЗС Расеі выклікала амбасадара Польшчы ў Маскве Ўладзімежа Марціняка. Крэмль пратэстуе супраць заплянаванай эксгумацыі парэшткаў савецкіх салдат у горадзе Стараховіцэ.
У камэнтары, апублікаваным на сайце МЗС, паказана, што амбасадару Расеі ў Варшаве Сяргею Андрэеву даручана наведаць МЗС Польшчы і «патрабаваць спыненьня падобных супрацьпраўных дзеяньняў польскага боку».
МЗС Расеі выказала абурэньне намерам польскага боку перапахаваць астанкі савецкіх салдат у сувязі з паўтаральнымі актамі вандалізму. Расейскі бок назваў падобную аргумэнтацыю «цынічнай».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт