Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія LOT падпіша пагадненьне з Alaska Airlines

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.03.2018 15:40
Аналягічнае пагадненьне палякі падпісалі з аўстралійскімі авіялініямі Qantas ды Air New Zealand.
Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT Boeing 787-8 Dreamliner авіякампаніі LOT фота: lot.com/Paweł Pilzak

Амэрыканскі перавозчык абслугоўвае дзясяткі ўнутраных маршрутаў і некалькі міжнародных. У выніку пасажырам авіяліній LOT будзе прасьцей падарожнічаць па ЗША. Паездка будзе праходзіць на адным білеце, кажа прэс-сакратар авіякампаніі LOT Адрыян Кубіцкі.

А.Кубіцкі: Супрацоўніцтва з такім энэргічным і амбітным перавозчыкам як Alaska Airlines дае LOT магчымасьць прапанаваць сваім пасажырам падарожжа на адным білеце па многіх маршрутах у ЗША, якіх не выконваюць эўрапейскія авіялініі, у тым ліку ў экзатычныя месцы, напрыклад, на Аляску й Гаваі. Такім чынам паляпшаецца прапанова авіякампаніі LOT. Я ўпэнены, што ў нас зьявяцца новыя пасажыры, якія скарыстаюцца згаданымі паслугамі.

Заключанае пагадненьне можа ўступіць у сілу ў ліпені або жніўні.

Аналягічнае пагадненьне польская авіякампанія LOT падпісала нядаўна з аўстралійскімі авіялініямі Qantas ды нацыянальным перавозчыкам Новай Зэляндыі Air New Zealand.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт