Logo Polskiego Radia
Print

Украіна перадасьць Польшчы дакумэнты аб рэпрэсаваных паляках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2018 14:38
У краіну трапяць папкі з дакумэнтамі, якія тычацца рэпрэсаваных і забітых у СССР у 1937-1938 гадах палякаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0

У Польшчу з Украіны трапіць некалькі тысяч папак з дакумэнтамі, якія тычацца рэпрэсаваных і забітых у СССР у 1937-1938 гадах палякаў. У панядзелак у Варшаве будзе падпісаная дамова аб супрацы паміж Інстытутам нацыянальнай памяці Польшчы і трыма ўкраінскімі Дзяржаўнымі абласнымі архівамі ў Адэсе, Віньніцы і Хмяльніцкім.
На аснове гэтай дамовы польскі бок пазычыць украінскім спэцыялістам тэхніку для сканіраваньня дакумэнтаў. Палякі правядуць курсы для ўкраінскіх архівістаў. Дзякуючы гэтаму польскі бок атрымае копіі гэтых дакумэнтаў.
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы спадзяецца, што дзякуючы гэтым матэрыялам удасца распаўсюдзіць інфармацыю пра польскую апэрацыю НКУС у 1937-1938 гадах.
Мяркуецца, што ў 1937-1938 гадах загінулі каля 111 тысяч палякаў. Невядомая колькасьць чалавек, якія былі рэпрэсаваныя іншым чынам, вывезеныя ў Сыбір, пасаджаныя ў турмы.
Плянуецца, што польскія архівісты паедуць ва Ўкраіну ўжо ў красавіку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт