Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве дазволілі спажываць алькаголь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2018 18:14
Пад гэта адведзена спэцыяльнае месца: прыбярэжныя бульвары.
Фото: wikipedia.org

У рэшце горада дзейнічае поўная забарона на спажываньне алькаголю ў грамадзкіх месцах.

Варшаўскія пляжы і бульвары ўздоўж ракі Вісла зьяўляюцца аднымі з самых папулярных месцаў адпачынку для жыхароў польскай сталіцы. Пры канцы студзеня мэрыя ўнесла папраўкі ў заканадаўства, якое ўводзіць магчымасьць абмежаваньня продажу алькаголю ўначы, прапісвае правілы ўжываньня алькаголю ў грамадзкіх месцах, у тым ліку ўвядзеньня «адпаведных месцаў», якіх не датычыць забарона на алькаголь.

Гарадзкія дэпутаты вырашылі, што ў сталіцы менавіта такім месцам будуць бульвары на левабярэжжы Віслы. За прагаласавала 40 дэпутатаў, 3 было супраць і 9 устрымаліся.

Спажываньне алькаголю дазваляецца на бульварах на левым беразе ракі. Пры гэтым на бульварах зьявяцца вулічныя работнікі ды аніматары, якія будуць весьці прафіляктычную дзейнасьць. Таксама будуць устаноўленыя аўтаматы па праверцы ўзроўню алькаголю, якія будуць даступныя кругласутачна.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт