Logo Polskiego Radia
Print

У Вялікую пятніцу пройдзе дабрачынны канцэрт для ахвяр вайны ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.03.2018 09:02
Ужо трэці раз канцэрт ладзіць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.
Сырыйская сям'я.Сырыйская сям'я.PAP/EPA/YAHYA NEMAH

У Вялікую пятніцу (паводле каталіцкай традыцыі) пройдзе дабрачынны канцэрт для ахвяр вайны ў Сырыі. Ужо трэці раз канцэрт ладзіць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў рамках праграмы каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» «Сям’я сям’і. Дапамога Алепа».
У пятніцу артысты Польскай каралеўскай опэры ў парку Каралеўскія лазенкі выканаюць польскія песьні, тыповыя для пэрыяду Вялікага посту. У гэтых песьнях ёсьць пасыл міру і падтрымка ахвяр вайны ў Сырыі. Падчас трансьляцыі ў эфіры Польскага тэлебачаньня будзе праходзіць збор сродкаў (праз смс-паведамленьні), якія будуць перададзеныя жыхарам Сырыі, ахопленай вайной.
Канцэрт у бліжэйшую пятніцу распачнецца арабскім гімнам вялікай пятніцы Ва Хабібі. У далейшай частцы праграмы прагучаць польскія песьні з XV, XVI i XVII стагодзьдзяў. У сцэнаграфіі будуць выкарыстаныя скульптуры, якія прадстаўляюць сцэны Вялікай пятніцы – крыжовага шляху і пакутніцкай сьмерці Езуса Хрыста.
На пачатку студзеня можна было паслухаць найпрыгажэйшыя польскія і сырыйскія калядкі, таксама ў выкананьні Польскай каралеўскай опэры. Падчас трансьляцыі канцэрту, дзякуючы смс-паведамленьням удалося сабраць амаль мільён злотых 286 тысяч даляраў для сырыйскіх ахвяр вайны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт