Logo Polskiego Radia
Print

За перамогу ў конкурсе ведаў можна атрымаць студэнцкі білет

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2018 18:19
Такую ўзнагароду могуць атрымаць ляўрэаты Алімпіяды ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

За перамогу ў конкурсе ведаў можна атрымаць заліковую кніжачку
Такую ўзнагароду могуць атрымаць ляўрэаты Алімпіяды ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў Польшчы.
Палякі няшмат ведаюць аб сыстэме сацыяльнага страхаваньня ў краіне. Менавіта таму Фонд сацыяльнага страхаваньня праводзіць шырокую адукацыйную кампанію.
Сярод іншага ён арганізоўвае Алімпіяду ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў краіне. Паводле старшыні Фонду сацыяльнага страхаваньня Гертруды Ўсьціньскай (Gertruda Uścińska), пераможцы конкурсу будуць ня толькі прасоўваць веды аб сацыяльным страхаваньні ў сваім непасрэдным асяродзьдзі. Яны змогуць без экзаменаў паступіць на некаторыя факультэты польскіх ВНУ.
Гертруда Ўсьціньска: Дзякуючы таму, што мы заключылі дамовы амаль з сотняй розных ВНУ, я магу зьвяртацца да іх уладаў з просьбай узнагародзіць нашых ляўрэатаў. На дадзены момант улады больш за 10 ВНУ ў Польшчы згадзіліся на тое, што нашыя ляўрэаты могуць паступіць без экзаменаў на канкрэтныя факультэты, напрыклад, на факультэт мэнэджмэнт і эканомікі, сацыялёгію, ці юрыдычны факультэты.
Першай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы, якая вырашыла ў якасьці ўзнагародаў даваць свае заліковыя кніжачкі пераможцам Алімпіяды ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў краіне быў Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт.
аз

Палякі няшмат ведаюць аб сыстэме сацыяльнага страхаваньня ў краіне. Менавіта таму Фонд сацыяльнага страхаваньня праводзіць шырокую адукацыйную кампанію.

Сярод іншага ён арганізоўвае Алімпіяду ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў краіне. Паводле старшыні Фонду сацыяльнага страхаваньня Гертруды Ўсьціньскай (Gertruda Uścińska), пераможцы конкурсу будуць ня толькі прасоўваць веды аб сацыяльным страхаваньні ў сваім непасрэдным асяродзьдзі. Яны змогуць без экзаменаў паступіць на некаторыя факультэты польскіх ВНУ.

Гертруда Ўсьціньска: Дзякуючы таму, што мы заключылі дамовы амаль з сотняй розных ВНУ, я магу зьвяртацца да іх уладаў з просьбай узнагародзіць нашых ляўрэатаў. На дадзены момант улады больш за 10 ВНУ ў Польшчы згадзіліся на тое, што нашыя ляўрэаты могуць паступіць без экзаменаў на канкрэтныя факультэты, напрыклад, на факультэт мэнэджмэнту й эканомікі, на сацыялёгію, ці юрыдычны факультэт.

Першай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы, якая вырашыла ў якасьці ўзнагародаў даваць студэнцкія білеты пераможцам Алімпіяды ведаў аб сацыяльным страхаваньні ў краіне быў Люблінскі каталіцкі ўнівэрсытэт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт