Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы падаражэюць садавіна, агародніна, хлеб і курынае мяса

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2018 17:06
Аднак у другой палове году ежа стане больш таннай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летась у Польшчы вельмі моцна падаражэлі яблыкі і малочныя прадукты, у прыватнасьці масла.

Рост коштаў прадуктаў харчаваньня чакаецца цягам бліжэйшага часу. Аднак у другой палове году ежа стане больш таннай. «Чакаем, што прадукты харчаваньня будуць каштаваць менш у супастаўленьні з мінулым годам, тым ня менш, застануцца на даволі высокім узроўні», – кажа аглядальнік сельскагаспадарчага рынку Гжэгаж Рыкачэўскі.

На кошт садавіны будзе ўплываць ураджай як у Польшчы, так і ў Эўропе.

Цяпер яшчэ малочныя вырабы каштуюць даражэй чым летась, але яны будуць таньнець, мяркуе Г.Рыкачэўскі. Патаньнее таксама сьвініна, але крыху падскочыць цана кураціны.

Г.Рыкачэўскі: У выпадку кураціны кошт захоўваецца на ўзроўні крыху большым чым летась, пераважна таму, што чакаецца рост экспарту. На кошт курынага мяса будзе ўплываць прапанова ў Эўропе, кошты працы, якія становяцца ўсё большымі, а таксама кошт энэрганосьбітаў.

Падсумоўваючы, у 2018 годзе пэрыядычна чакаецца невялікае зьніжэньне коштаў прадуктаў харчаваньня, тым ня менш расходы палякаў на ежу будуць большымі, чым мінулымі гадамі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт