Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы - хваля судовых працэсаў у справе смогу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2018 14:59
Ужо больш за 40 чалавек хочуць падаць у суд на варшаўскія ўлады за адсутнасьць эфэктаў у барацьбе са смогам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Gazeta Wyborcza піша пра хвалю судовых працэсаў у справе смогу. Ужо больш за 40 чалавек хочуць падаць у суд на варшаўскія ўлады за адсутнасьць эфэктаў у барацьбе са смогам.
Удзельнікі грамадзкай кампаніі «Падаю ў суд на смог» адзначаюць, што інфармаваньне аб праблеме ўжо ня дзейнічае. «Толькі ў судовым парадку мы можам прымусіць дзяржаву і лякальныя ўлады дзейнічаць», – гаворыць Тамаш Садлік, які падаў у суд на дзяржаву.
«Кампанія зьяўляецца грамадзкай, але позвы ў суд – сапраўдныя», – гаворыць адвакат Радаслаў Гурскі, які прадстаўляе інтарэсы пазоўнікаў у судзе. «За кепскі стан навакольнага асяродзьдзя адказвае як дзяржава, так і лякальныя ўлады. Яны ўжо шмат гадоў не прадпрымаюць ніякіх крокаў, каб абараніць жыхароў ад атручанага паветра. А калі і робяць, то са значнай затрымкай і неэфэктыўна», – гаворыць адвакат.
У адвакацкую кантору Радаслава Гурскага зьвярнуліся ўжо 40 чалавек, якія хочуць падаць у суд на дзяржаву. Адвакат зьвяртае ўвагу, што кампанія мае грамадзянскі характар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт