Logo Polskiego Radia
Print

Люблін пазбаўляецца ад камуністычных сымбаляў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.04.2018 18:11
У выніку рэалізацыі Закона аб дэкамунізацыі з гарадзкой мэрый зьнялі памятную дошку.
Foto: Krzysztof Kosowski/Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0 PL

Мэмарыяльная дошка была ўсталявана ў гонар пасяджэньня Люблінскага савета рабочых дэпутатаў у 1918-1919 гг.. Дошку адкрылі ў 1954 годзе.

Пакуль не зьнятая памятная дошка на доме па вуліцы Бэрнардыньская 18. Яна была ўсталяваная ў гонар першага пасяджэньня абласнога камітэта польскай працоўнай партыі ў 1942-м годзе.

Прадстаўнікі Люблінскага ваяводзтва зазначаюць, што ўжо створаны сьпіс з 90 аб'ектаў да дэмантажу згодна з прынятым законам.

Гэта 90 мэмарыяльных дошак, бюстаў і помнікаў. Іх ліквідацыяй павінны заняцца мясцовыя ўлады.

Дзяржаўныя органы толькі займаюцца зборам інфармацыі пра тое, ці ўсе абʼекты, ахопленыя законам, дэмантаваныя.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт