Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць 8 гадавіну смаленскай авіякатастрофы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.04.2018 08:12
На сёньня заплянаваныя дзяржаўныя ўрачыстасьці і адкрыцьцё помніка ахвярам смаленскай трагедыі.
Саркафаг Леха і Марыі Качыньскіх, Вавэль, Кракаў.Саркафаг Леха і Марыі Качыньскіх, Вавэль, Кракаў.PAP/Jacek Bednarczyk

У Польшчы адзначаюць 8 гадавіну смаленскай авіякатастрофы
10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разьбіўся самалёт Ту-154M, якім на ўрачыстасьць з нагоды 70 гадавіны катынскага злачынства ляцела афіцыйная польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнцкай парай. У авіякатастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з сужонкай, апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні, генэралы, дэпутаты Сэйма, сьвятары, чыноўнікі ды экіпаж. Сёньня ў Польшчы адзначаюць 8 гадавіну трагедыі.
На сёньня заплянаваныя дзяржаўныя ўрачыстасьці і адкрыцьцё помніка ахвярам смаленскай трагедыі. Афіцыйныя ўрачыстасьці распачаліся а 8 гадзіне сьвятой імшой за ахвяр катастрофы. У 08.41 (гадзіна, калі разьбіўся прэзыдэнцкі самалёт), перад Прэзыдэнцкім палацам будуць прачытаныя імёны ўсіх загінуўшых.
З 9 да 15 гадзіны на пляцы Пілсудскага ў Варшаве можна будзе глядзець фільмы, прысьвечаныя падзеям 2010 году. Кульмінацыйным момантам у 15.30 стане выкананьне нацыянальнага гімну і адкрыцьцё помніка ахвярам смаленскай катастрофы. Пасьля з прамовай выступіць лідар партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі. Урачыстасьці завершацца ў 21.15 каля новага помніка.
Памятныя ўрачыстасьці пройдуць і ў іншых гарадах Польшчы.

10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разьбіўся самалёт Ту-154M, якім на ўрачыстасьць з нагоды 70 гадавіны катынскага злачынства ляцела афіцыйная польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнцкай парай. У авіякатастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з сужонкай, апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні, генэралы, дэпутаты Сэйма, сьвятары, чыноўнікі ды экіпаж. Сёньня ў Польшчы адзначаюць 8 гадавіну трагедыі.

На сёньня заплянаваныя дзяржаўныя ўрачыстасьці і адкрыцьцё помніка ахвярам смаленскай трагедыі. Афіцыйныя ўрачыстасьці распачаліся а 8 гадзіне сьвятой імшой за ахвяр катастрофы. У 08.41 (гадзіна, калі разьбіўся прэзыдэнцкі самалёт), перад Прэзыдэнцкім палацам былі прачытаныя імёны ўсіх загінуўшых.

З 9 да 15 гадзіны на пляцы Пілсудскага ў Варшаве можна глядзець фільмы, прысьвечаныя падзеям 2010 году. Кульмінацыйным момантам у 15.30 стане выкананьне нацыянальнага гімну і адкрыцьцё помніка ахвярам смаленскай катастрофы. Пасьля з прамовай выступіць лідар партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі. Урачыстасьці завершацца ў 21.15 каля новага помніка.

Памятныя ўрачыстасьці пройдуць і ў іншых гарадах Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт