Logo Polskiego Radia
Print

Каля пасольства Расеі ў Варшаве пройдзе пратэст

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2018 18:38
Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць, каб Расея вярнула абломкі польскага ўрадавага самалёту Ту-154М ды бартавыя самапісцы.
Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Варшаве, галоўны будынак Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Варшаве, галоўны будынак commons.wikimedia.org/Wistula/CC BY-SA 3.0

У аўторак, 10 красавіка, а 18-й гадзіне каля пасольства Расеі ў Польшчы адбудзецца маніфэстацыя. Ініцыятарам яе правядзеньня зьяўляецца грамадзкага арганізацыя Клюбы «Газэты Польскай» – згуртаваньне прыхільнікаў пэрыядычнага выданьня правай арыентацыі, набліжанага да кіроўных сіл Польшчы. Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць, каб Расея вярнула абломкі польскага ўрадавага самалёту Ту-154М ды бартавыя самапісцы.
10 красавіка спаўняецца 8 гадоў з моманту авіякатастрофы ўрадавага самалёту Ту-154М, які разьбіўся каля Смаленска пры заходзе на пасадку. У катастрофе загінулі 96 чалавек – усе, хто знаходзіўся на борце, у тым лік прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Масква адмаўляецца вяртаць абломкі й самапісцы, абгрунтоўваючы сваё рашэньне тым, што сьледчыя органы Расеі надалей працягваюць сьледзтва адносна прычын катастрофы.

У аўторак, 10 красавіка, а 18-й гадзіне каля пасольства Расеі ў Польшчы адбудзецца маніфэстацыя. Ініцыятарам яе правядзеньня зьяўляецца грамадзкага арганізацыя Клюбы «Газэты Польскай» – згуртаваньне прыхільнікаў пэрыядычнага выданьня правай арыентацыі, набліжанага да кіроўных сіл Польшчы.

Удзельнікі акцыі будуць патрабаваць, каб Расея вярнула абломкі польскага ўрадавага самалёту Ту-154М ды бартавыя самапісцы.

10 красавіка спаўняецца 8 гадоў з моманту авіякатастрофы ўрадавага самалёту Ту-154М, які разьбіўся каля Смаленска пры заходзе на пасадку. У катастрофе загінулі 96 чалавек – усе, хто знаходзіўся на борце, у тым лік прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Масква адмаўляецца вяртаць абломкі й самапісцы, абгрунтоўваючы сваё рашэньне тым, што сьледчыя органы Расеі надалей працягваюць сьледзтва адносна прычын катастрофы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт