Logo Polskiego Radia
Print

Новыя правілы пэнсійнай рэформы даюць плён

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2018 08:15
14% прадпрыемстваў адзначылі адыход супрацоўнікаў.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 85 працэнтаў уладальнікаў прадпрыемстваў у Польшчы пацьвярджаюць, што зьніжэньне пэнсійнага ўзросту пакуль не ўплывае на працу фірмы, – гэтак вынікае з дасьледаваньняў, праведзеных апытальным цэнтрам Millward Brown па заказу кампаніі Work Service, якая аналізуе рынак працы.

З 1 кастрычніка мінулага года жанчыны ў Польшчы могуць выхадзіць на пэнсію ва ўзросьце 60 гадоў, а мужчыны ва ўзросьце 65 гадоў.

Летась, паводле новых правіл, права на пэнсію атрымалі 313 тысяч чалавек, аднак працадаўцы не заяўляюць аб праблемах з працоўнымі кадрамі, – кажа Анджэй Кубісяк з Work Service.

А.Кубісяк: Паводле нашых дасьледаваньняў, на першым этапе пасьля ўваходу ў сілу новых правіл пэнсійнай рэформы, уплыў на рынак працы быў невялікі. Толькі 14% прадпрыемстваў адзначылі наступствы ўвядзеньня новых правіл і адыход супрацоўнікаў. Больш за 80% фірмаў не адчуваюць уплыву пэнсійнай рэформы.

Вынікі дасьледаваньня супадаюць з інфармацыяй Службы сацыяльнага страхаваньня, якая паказвае, што на пэнсію найперш выходзяць асобы прафэсійна неактыўныя, залежныя ад розных відаў дапамогі і беспрацоўныя, якія не былі нават зарэгістраваныя ў службе занятасьці.

Аднак ужо ў гэтым годзе на пэнсію часта выходзяць работнікі на стаўцы. На думку экспэртаў, гэта можа азначаць пэўныя праблемы працадаўцаў. Тым больш, што ў пэнсійны ўзрост уваходзяць людзі з гадоў дэмаграфічнага ўздыму.

Дасьледаваньне праводзілася на выбарцы 300 працадаўцаў, кампаній малога, сярэдняга і буйнога бізнэсу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт