Logo Polskiego Radia
Print

Палякі падаюць дэклярацыі ў падатковую праз інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2018 11:41
Тэрмін падачы падатковых дакумэнтаў за 2017 год завершыцца 30 красавіка.
pixabay.com/Public Domain CC0

З кожным годам у Польшчы павялічваецца колькасьць падаткаплатнікаў, якія штогадовыя падатковыя дэклярацыі падаюць праз інтэрнэт. Такім чынам інфармацыя ў падатковы органы паступае ад 56% палякаў, вынікае са справаздачы кансалтынгавай кампаніі KPMG. Амаль палова апытаных ужо падала дакумэнты. Апошні тэрмін для таго, каб паведаміць падатковым органам пра даходы за 2017 год - канец красавіка.

Аўтары справаздачы падкрэсьліваюць, што павялічваецца колькасьць грамадзян, якія 1 працэнт свайго падатку перадаюць асабіста выбранай недзяржаўнай арганізацыі – такая магчымасьць існуе ў Падатковым кодэксе. Таксама расьце лічба палякаў, якія плацяць падаткі ў месцы пражываньня, а не прапіскі.

З апытаньня вынікае, што бальшыня падаткаплатнікаў запаўняюць дэклярацыю самастойна - гэта ім займае ня больш 30 хвілін.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт