Logo Polskiego Radia
Print

У Тарнаве праходзіць 11-ты Форум стартапаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.04.2018 16:49
Асноўнымі тэмамі сустрэчы сучасныя тэхналёгіі для розных сэктараў эканомікі.
11 Інвэстыцыйны форум у Тарнаве, красавік, 2018г.11 Інвэстыцыйны форум у Тарнаве, красавік, 2018г.inwestforum.pl

Прадстаўнікі стартапаў, інакш маладых тэхналягічных кампаній, прыбылі ў Тарнаў (Tarnów) у паўднёвай частцы Польшчы. Яны прымаюць удзел у 11-ым Інвэстыцыйным форуме. Удзельнічаюць у ім таксама прадпрымальнікі, інаватары, навукоўцы і палітыкі.

Асноўнымі тэмамі сустрэчы ў гэтым годзе зьяўляюцца фінансавыя тэхналёгіі, сучасныя тэхналёгіі ў галіне аховы здароўя і энэргетыкі, а таксама сучасныя сыстэмы кіраваньня на прадпрыемствах.

Для прэзэнтацыі на форуме заявы падалі 116 стартапаў. Арганізатары выбралі 81. Таксама ўдзел прымаюць маладыя канструктары, якія паказваюць 20 праектаў у конкурсе Robot Show.

Сэбастыян Алендзкі (Sebastian Olędzki) ад кампаніі Bisonte, якая распрацоўвае першыя ў Польшчы падводныя бесьпілётнікі, адзначае, што іх выкарыстаньне можа быць вельмі шырокім.

С.Алендзкі: Гэтыя дроны могуць праводзіць праверку, рамонты падводнай часткі любой інфраструктуры. Гэта невялікія прылады, яны бясьпечныя і экалягічныя, бо не выкідваюць ніякіх змазачных матэрыялаў у навакольнае асяродзьдзе, яны таксама энэргазьберагальныя.

Войцех Вальчак ад кампаніі DriveCloud прывёз у Тарнаў прыкладаньне

для адсочваньня аўтатранспартных сродкаў.

В. Вальчак: DriveCloud – гэта плятформа, якая зьбірае дадзеныя і дае магчымасьць спалучыць аўтапарк кампаніі з хмарай дадзеных. Выкарыстоўваючы розныя дадзеныя, мы можам генэраваць рознага віду справаздачы, напр., па выкарыстаньні паліва. Гэта дапамагае аптымізаваць у фірмах лягістычныя працэсы, у выніку можна эканоміць кошты грузаперавозак, і г.д.

На інвэстыцыйным форуме ў Тарнаве ўручаюцца прызы «Startup Award». Прэмію атрымліваюць найбольш інавацыйныя і пэрспэктыўныя польскія ды замежныя стартапы (асабліва з нашай часткі Эўропы).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт