Logo Polskiego Radia
Print

Бясьпека – тэма Парлямэнцкага саміту Бухарэсцкага фармату

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 16:15
На сустрэчы, якая праходзіць у Румыніі, Польшчу прадстаўляе сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі.
Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі.Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі.PAP/Grzegorz Michałowski

Бясьпека – тэма Парлямэнцкага саміту Бухарэсцкага фармату
На сустрэчы, якая праходзіць у Румыніі, Польшчу прадстаўляе сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі.
Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) лічыць, што выкарыстаньне хімічнай зброі як у Сырыі, так і ў Солсбэры – гэта акты барбарства. Таму, паводле яго, міжнародная супольнасьць павінна адрэагаваць на іх з дапамогай дыпляматычных сродкаў у Вялікабрытаніі й вайсковых – у Сырыі. Сьпікер Сэнату падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівае гэткую форму міжнароднай рэакцыі.
Станіслаў Карчэўскі знаходзіцца ў Румыніі, дзе ён удзельнічае ў Парлямэнцкім саміце ў Бухарэсцкага фармату (B9).
„Гэта патрабуе трансатлянтычнай салідарнасьці й павагі ня толькі да міжнароднага права, якое забараняе выкарыстаньне й захоўваньне гэткай зброі, але таксама пашаны годнасьці чалавечага жыцьця”, - заявіў Карчэўскі.
Сьпікер Сэнату таксама нагадаў пра іншую пагрозу, якая існуе на ўсходнім флянгу NATO, дзе працягваецца агрэсія Расеі ва Ўкраіне. Ён падкрэсьліў, што мэтай сустрэчы групы B9 на парлямэнцкім узроўні зьяўляецца ўмацаваньне Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Гэта першы Парлямэнцкі саміт Бухарэсцкага фармату, то бок групы B9. Ініцыятыва бярэ пад увагу супрацоўніцтва краін у рамках усходняга флянгу NATO. Краінамі-удзельнікамі ініцыятывы зьяўляюцца: Польшча, Румынія, Балгарыя, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Летува й Эстонія.
аз

Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) лічыць, што выкарыстаньне хімічнай зброі як у Сырыі, так і ў Солсбэры – гэта акты барбарства. Таму, паводле яго, міжнародная супольнасьць павінна адрэагаваць на іх з дапамогай дыпляматычных сродкаў у выпадку Вялікабрытаніі й вайсковых – у выпадку Сырыі. Сьпікер Сэнату падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівае гэткую форму міжнароднай рэакцыі.

Станіслаў Карчэўскі знаходзіцца ў Румыніі, дзе ён удзельнічае ў Парлямэнцкім саміце Бухарэсцкага фармату (B9).

„Гэта патрабуе трансатлянтычнай салідарнасьці й павагі ня толькі да міжнароднага права, якое забараняе выкарыстаньне й захоўваньне гэткай зброі, але таксама пашаны годнасьці чалавечага жыцьця”, - заявіў Карчэўскі.

Сьпікер Сэнату таксама нагадаў пра іншую пагрозу, якая існуе на ўсходнім флянгу NATO, дзе працягваецца агрэсія Расеі ва Ўкраіне. Ён падкрэсьліў, што мэтай сустрэчы групы B9 на парлямэнцкім узроўні зьяўляецца ўмацаваньне Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Гэта першы Парлямэнцкі саміт Бухарэсцкага фармату, то бок групы B9. Ініцыятыва бярэ пад увагу супрацоўніцтва краін у рамках усходняга флянгу NATO. Краінамі-удзельнікамі ініцыятывы зьяўляюцца: Польшча, Румынія, Балгарыя, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Летува й Эстонія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт