Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбыўся мультымэдыйны канцэрт «Пілецкі. Пабег да свабоды»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.04.2018 14:45
Канцэрт быў галоўным пунктам праграмы фэстывалю, прысьвечанага гадавіне ўцёкаў капітана з канцлягера.
Вязень Аўшвіц В. ПілецкіВязень Аўшвіц В. Пілецкі

У варшаўскім Цэнтры мастацтва «Форт Сакальніцкага» адбыўся мультымэдыйны канцэрт «Пілецкі. Пабег да свабоды». У музычнай і анімацыйнай аранжыроўцы быў прадстаўлены пабег капітана Вітальда Пілецкага з канцлягера Аўшвіц-Біркэнаў.

Канцэрт быў галоўным пунктам праграмы фэстывалю «Пілецкі. З боку свабоды», наладжанага перад гадавінай уцёкаў Пілецкага з канцлягера, што мела месца ноччу з 26 на 27 красавіка 1943 году.

Заўтра ў рамках фэстывалю адбудзецца экскурсія па сьлядах капітана Пілецкага, якая пачнецца ў раёне Жалібаж каля помніка герою. У гэтым месцы капітан быў арыштаваны гестапа. У плянах экскурсіі – наведваньне месцаў змаганьня ўдзельнікаў варшаўскага паўстаньня, у якім змагаўся таксама Пілецкі. Наведваньне закончыцца ў турме на вуліцы Ракавецкай, дзе Вітальд Пілецкі быў забіты.

Фэстываль ладзіць Цэнтар дасьледаваньня таталітарызмаў імя В. Пілецкага. Удзел бясплатны. Мэдыя-абслугоўваньне ўзяла на сябе Трэцяя праграма Польскага радыё.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт