Logo Polskiego Radia
Print

Д. Туск дае паказаньні ў справе палёту прэзыдэнцкага самалёту ў Смаленск

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 11:13
Каля будынку суду, куды прыехаў Дональд Туск, сабраліся як яго прыхільнікі, так і яго апанэнты.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Дональд Туск дае паказаньні ў Акруговым судзе ў Варшаве ў справе арганізацыі палёту прэзыдэнцкага самалёту ў Смаленск у 2010 годзе. Каля будынку суду, куды прыехаў Дональд Туск, сабраліся як яго прыхільнікі, так і яго апанэнты.
Былы польскі прэм’ер-міністар дае паказаньні ў якасьці сьведкі ў працэсе былога кіраўніка сваёй канцылярыі Тамаша Арабскага і чатырох іншых чыноўнікаў у справе арганізацыі візыту прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Катынь 10 красавіка 2010 году. Працэс распачаўся па прыватнай ініцыятыве ў 2016 годзе.
Прыватны іск паступіў у суд пасьля таго, як Акруговая пракуратура ў Варшаве ў лістападзе 2014 году зачыніла сьледзтва ў справе палётаў прэм’ера і прэзыдэнта 7 і 10 красавіка 2010 году. Тады пракуратура ацаніла, што хоць былі парушэньні ў арганізацыі візыту, то іх недастаткова, каб паставіць абвінавачаньні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт