Logo Polskiego Radia
Print

Былога палітыка будуць судзіць за працу для расейскай і кітайскай выведкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 13:14
Матэвуш П. таксама правакаваў антыпольскі настрой сярод украінцаў і антыўкраінскі падыход сярод палякаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Былы дэпутат партыі «Самаабарона» і старшыня партыі «Зьмена» Матэвуш П. будзе адказваць за працу на карысьць расейскай і кітайскай выведкі на шкоду Польшчы. Як паведамляе прыватная радыёстанцыя RMF FM, пракуратура перадала дакумэнты ў суд.
Былы палітык, выкарыстоўваючы свае шматлікія кантакты ў краіне і за межамі, сярод журналістаў і ў палітычных колах, папулярызаваў інтарэсы Расейскай Фэдэрацыі. Матэвуш П. таксама правакаваў антыпольскі настрой сярод украінцаў і антыўкраінскі падыход сярод палякаў. Паводле пракуратуры, яго дзейнасьць паглыбляла падзел паміж народамі.
Матэвуш П. нібыта прадпрымаў гэтыя крокі ў паразуменьні з расейскімі спэцслужбамі і атрымліваў за гэта значныя сумы.
Падчас сьледзтва таксама высьветлілася, што з кастрычніка 2015 году ён супрацоўнічаў з кітайскай выведкай на некарысьць Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт