Logo Polskiego Radia
Print

Новы славацкі прэм'ер прыбывае з візытам у Варшаву

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 10:28
Перамовы прэмʼераў і ўрадавых дэлегацый будуць шматбаковымі.
PAP/Marcin Obara

Прэм'ер Славаччыны Пэтэр Пэлегрыні прыбывае ў Варшаву з візытам. Гэта першы афіцыйны візыт новага кіраўніка славацкага ўраду ў Польшчы. Сустрэча пройдзе па запрашэньні прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.
Перамовы прэмʼераў і ўрадавых дэлегацый будуць шматбаковымі. Яны будуць закранаць бягучыя двухбаковыя пытаньні, рэгіянальную супрацу. Прэмʼеры абмяркуюць пытаньні бясьпекі і абароны, а таксама выбраныя інфраструктурныя абʼекты.
Асобная ўвага будзе надзеленая пытаньням, зьвязаным з Эўразьвязам, у прыватнасьці, бюджэт на 2021-2027 гады, разьвіцьцё лічбавага рынку і справы, зьвязаныя з міграцыйнай палітыкай.
Прэмʼер Славаччыны агучыць галоўныя мэты славацкага старшынства ў Вышаградзкай групе, якое распачнецца 1 ліпеня.
Пэтэр Пэлегрыні стаў прэмʼерам Славаччыны 22 сакавіка гэтага году. Ён заняў месца Рэбэрта Фіка, які падаў у адстаўку пасьля масавых пратэстаў, выкліканых забойствам сьледчага журналіста Яна Куцяка і яго партнэркі пад канец лютага бягучага году.

Прэм'ер Славаччыны Пэтэр Пэлегрыні прыбывае ў Варшаву з візытам. Гэта першы афіцыйны візыт новага кіраўніка славацкага ўраду ў Польшчы. Сустрэча пройдзе па запрашэньні прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

Перамовы прэмʼераў і ўрадавых дэлегацый будуць шматбаковымі. Яны будуць закранаць бягучыя двухбаковыя пытаньні, рэгіянальную супрацу. Прэмʼеры абмяркуюць пытаньні бясьпекі і абароны, а таксама выбраныя інфраструктурныя абʼекты.

Асобная ўвага будзе надзеленая пытаньням, зьвязаным з Эўразьвязам, у прыватнасьці, бюджэт на 2021-2027 гады, разьвіцьцё лічбавага рынку і справы, зьвязаныя з міграцыйнай палітыкай.

Прэмʼер Славаччыны агучыць галоўныя мэты славацкага старшынства ў Вышаградзкай групе, якое распачнецца 1 ліпеня.

Пэтэр Пэлегрыні стаў прэмʼерам Славаччыны 22 сакавіка гэтага году. Ён заняў месца Робэрта Фіка, які падаў у адстаўку пасьля масавых пратэстаў, выкліканых забойствам сьледчага журналіста Яна Куцяка і яго партнэркі пад канец лютага бягучага году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт