Logo Polskiego Radia
Print

Беларус на фуры замест торфу вёз кантрабандныя цыгарэты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 14:12
Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы знайшлі 450 тысяч пачак цыгарэт.
фота: podlaskie.kas.gov.pl

Функцыянэры падляскай Мытна-падатковай службы затрымалі кантрабанду 450 тысяч пачак цыгарэт. Велізарная кантрабанда была схаваная ў фуры, якая па дакумэнтах павінна была перавозіць груз торфу.
Функцыянэры затрымалі для кантролю грузавы аўтамабіль на польскіх нумарах. За стырном быў 34-гадовы беларус. Згодна з дакумэнтамі, у прычэпе павінен быў знаходзіцца торф. Функцыянэры аднак вырашылі праверыць груз і прынялі рашэньне накіраваць фуру на рэнтген.
Падчас кантролю аказалася, што ў фуры агулам загружана 450 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных знакаў. Калі тавар трапіў на польскі рынак, дзяржава страціла б больш за 3 мільёны даляраў.
Супраць кіроўцы грузавіка ўзбуджана справа. Беларус пачуў абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні падатковага злачынства. За кантрабанду такіх памераў пагражае пазбаўленьне волі да 10 гадоў волі.

Велізарная кантрабанда была схаваная ў фуры, якая паводле дакумэнтаў павінна была перавозіць торф.

Супрацоўнікі спынілі для праверкі грузавы аўтамабіль на польскіх нумарах. За стырном быў 34-гадовы беларус. Згодна з дакумэнтамі, у прычэпе павінен быў знаходзіцца торф. Мытнікі аднак вырашылі праверыць груз і прынялі рашэньне накіраваць фуру на рэнтген.

Падчас праверкі аказалася, што ў фуры агулам загружана 450 тысяч пачак цыгарэт бяз польскіх акцызных знакаў. Калі б тавар трапіў на польскі рынак, то дзяржава страціла б больш за 3 мільёны даляраў у эквіваленце.

У адносінах да кіроўцы грузавіка ўзбуджаная крымінальная справа. За кантрабанду ў такіх памерах пагражае пазбаўленьне волі да 10 гадоў волі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт