Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі дудар атрымае «Ганаровага мазурка» за творчую дзейнасьць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 15:56
Беларускі дудар Алесь Лось будзе вучыць беларускім танцам на фэстывалі «Ўсе мазуркі сьвету» ў Варшаве.
фота: festivalmazurki.pl

У Варшаве праходзіць фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць». Гэта пяць дзён канцэртаў, танцавальных вечарын і паказаў музычных інструмэнтаў.
Беларускі Дудар Алесь Лось атрымае «Ганаровага мазурка» за агульныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці і здольнасьць дзяліцца прыгажосьцю.
Дзевяты па ліку фэстываль прысьвечаны тым гатункам танцаў, якія прысутнічалі як у вясковых карчмах, так і ў палацах. Завершыцца фэстываль у суботу Базарам інструмэнтаў. Больш за сто ўдзельнікаў з Польшчы і сьвету прывязуць шарманкі, барабаны, дудкі, гліняныя птушкі, клавесіны, рэканструяваныя інструмэнты. На базары будуць праходзіць паказы і канцэрты, якія распачнуць Ноч танца – забаву, на якой зайграе больш за 30 капэл з розных куткоў Польшчы.
Сярод паказаў танцаў з розных краін будуць і беларускія танцы. Варштаты будзе весьці капэла Алеся Лося.

У Варшаве праходзіць фэстываль «Усе мазуркі сьвету – Польшча таньчыць». Гэта пяць дзён канцэртаў, танцавальных вечарын і паказаў музычных інструмэнтаў.

Беларускі дудар Алесь Лось атрымае «Ганаровага мазурка» за агульныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці і здольнасьць дзяліцца прыгажосьцю.

Дзевяты па ліку фэстываль прысьвечаны тым гатункам танцаў, якія прысутнічалі як у вясковых карчмах, так і ў палацах. Завершыцца фэстываль у суботу Базарам інструмэнтаў. Больш за сто ўдзельнікаў з Польшчы і сьвету прывязуць шарманкі, барабаны, дудкі, гліняныя птушкі, клавесіны, рэканструяваныя інструмэнты. На базары будуць праходзіць паказы і канцэрты, якія распачнуць Ноч танца – забаву, на якой зайграе больш за 30 капэл з розных куткоў Польшчы.

Сярод паказаў танцаў з розных краін будуць і беларускія танцы. Варштаты будзе весьці капэла Алеся Лося.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт