Logo Polskiego Radia
Print

Сабакі пакусалі 1,5 гадовую дзяўчынку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2018 15:39
Дзіця з сур’ёзнымі раненьнямі твары і ног трапіла ў шпіталь.
pixabay.com/CC0

Сабакі пакусалі 1,5 гадовую дзяўчынку
У нядзелю ў мясцовасьці Асова Сені ў Люблінскім ваяводзтве Польшчы адбыўся нешчасьлівы выпадак. Дзьве нямецкія аўчаркі пакусалі 1,5 гадовую дзяўчынку. Дзіця з сур’ёзнымі раненьнямі твары і ног трапіла ў шпіталь. Ноччу дзяўчынку апэрыравалі.
Лекары паведамляюць, што апэрацыя працягвалася шэсьць гадзін і была складанай. Жыцьцю дзяўчынкі нічога не пагражае, але яе стан цяжкі. Паводле лекараў, гэта не канец лячэньня, паколькі раненьні твару вельмі сур’ёзныя.
Сабакі атакавалі дзяўчынку, калі яна падышла да вальера. Яны падцягнулі яе да сеткі і пакусалі. Пасьля здарэньня дзяўчынку верталётам перавезьлі ў шпіталь у Зялёнай гуры.
Акалічнасьці здарэньня высьвятляе паліцыя. Першыя вынікі сьведчаць аб тым, што вальер быў зроблены без парушэньняў, а асобы, якія былі ў двары, у тым ліку бацькі дзяўчынкі, былі ў цьвярозым стане. Дзіця разам з імі прыехала ў госьці да сваякоў.
Паліцыя не выключае, што сабакі маглі накінуцца на дзяўчынку, паколькі яна ела вафлю.

У нядзелю ў мясцовасьці Асова Сені ў Люблінскім ваяводзтве Польшчы адбыўся нешчасьлівы выпадак. Дзьве нямецкія аўчаркі пакусалі 1,5 гадовую дзяўчынку. Дзіця з сур’ёзнымі раненьнямі твару і ног трапіла ў шпіталь. Ноччу дзяўчынку апэрыравалі.

Лекары паведамляюць, што апэрацыя працягвалася шэсьць гадзін і была складанай. Жыцьцю дзяўчынкі нічога не пагражае, але яе стан цяжкі. Паводле лекараў, гэта не канец лячэньня, паколькі раненьні твару вельмі сур’ёзныя.
Сабакі атакавалі дзяўчынку, калі яна падышла да вальера. Яны падцягнулі яе да сеткі і пакусалі. Пасьля здарэньня дзяўчынку верталётам перавезьлі ў шпіталь у Зялёнай гуры.

Акалічнасьці здарэньня высьвятляе паліцыя. Першыя вынікі сьведчаць аб тым, што вальер быў зроблены без парушэньняў, а асобы, якія былі ў двары, у тым ліку бацькі дзяўчынкі, былі ў цьвярозым стане. Дзіця разам з імі прыехала ў госьці да сваякоў.

Паліцыя не выключае, што сабакі маглі накінуцца на дзяўчынку, паколькі яна ела вафлю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт