Logo Polskiego Radia
Print

У 2019 годзе ў Варшаве адкрыюцца новыя станцыі мэтро

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2018 14:07
Канцавой станцыяй другой лініі будзе Trocka.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.pixabay.com/Public Domain CC0

Праз год у Варшаве адкрыюцца новыя станцыі мэтро. Яны зьявяцца ў раёне Таргувак — на правым беразе Віслы. У гэты час тут заканчваюцца будаўнічыя работы, — паведамляе Ярослаў Асоўскі, журналіст Gazety Wyborczej.

Пад зямлёй ужо скончыліся асноўныя работы па ўзьвядзеньні станцый. Зараз канструкцыі будуць засыпаць зямлёй. Праўда, у сувязі з гэтым перагароджаны некалькі вуліц у Таргуўку. Гэта стварае пэўныя нязручнасьці, перш за ўсё для аўтамабілістаў. Будаўнічая фірма Astaldi паабяцала, што нармальны рух на вуліцах адновіцца ўжо сёлета — улетку-ўвосень.

А самі станцыі скарэй за ўсё адкрыюцца не раней за восень 2019 году. Канцавой станцыяй будзе Trocka.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт