Logo Polskiego Radia
Print

У Крушынянах, што на Падляшы згарэла «Татарская юрта»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.05.2018 16:33
Крушыняны, што ля сама мяжы зь Беларусьсю – гэта важнае месца для польскіх татараў, супольнасьць якіх налічвае каля трох тысяч чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Rico_Loeb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У час, калі пачаўся пажар, у будынку знаходзілася больш за дзесяць турыстаў і працаўнікоў. Усе яны самастойна выбеглі з ахопленага агнём будынку. Пажарнікі атрымалі паведамленьне пра пажар каля 23:00, 30 красавіка.

Агонь пачаў распаўсюджвацца ад даху. Пакуль невядома, што стала прычынай пажару. Згарэла ўся маёмасць уласнікаў «Татарскай юрты», у тым ліку татарскія касьцюмы, альбомы, сямейныя архівы. Страты ад пажару папярэдне ацэньваюцца ў паўтара мільёна злотых. Маёетак быў застрахаваны.

Крушыняны, што ля сама мяжы зь Беларусьсю – гэта важнае месца для польскіх татараў, супольнасьць якіх налічвае каля трох тысяч чалавек. У вёсцы знаходзіцца дзейны мізар – мусульманскія могілкі, а таксама мячэць з 18 стагоддзя.

Татары жывуць у Крушынянах з 1679 году, калі атрымалі дазвол караля Яна ІІІ Сабескага. Сёння ў вёсцы жыве 30 сем’яў, у тым ліку чатыры – татарскія. Крушыняны ў 2010 годзе наведваў прынц Уэльскі – Чарльз.

Паводле Радыё Беласток/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт