Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы згадваюць апэрацыю "Вісла"

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 14:23
Гэта была вайсковая акцыя па прымусовым перамяшчэньні ўкраінскага насельніцтва з паўднёва-ўсходняй Польшчы.
Операція «Вісла»Операція «Вісла»Архівне фото

71 гадоў таму пачалася апэрацыя «Вісла». Мэтай апэрацыі была зачыстка паўднёва-ўсходняй Польшчы ад украінскіх нацыяналістаў. У выніку пад перасяленьне трапіла больш за 140 тысяч чалавек – украінцаў ды лэмкаў, што жылі на тэрыторыі трох тагачасных ваяводзтваў: Жэшаўскага, Кракаскага і Люблінскага.

Падставай для перасяленьня стала забойства ў Бяшчадах атрадам УПА генэрала Караля Сьвярчэўскага. Тагачасныя ўлады прынялі ў адказ рашэньне зьнішчыць украінскае падпольле, якое дзейнічала на паўднёвым ўсходзе Польшчы.

Апэрацыя «Вісла» доўжылася тры месяцы. Людзей перасялялі на поўнач Польшчы ды ў Сылезію.

Па сёньняшні дзень тая апэрацыя па-рознаму інтэрпрэтуецца гісторыкамі. Некаторыя кажуць, што яе мэтай было зьнішчэньне УПА, іншыя згадваюць пра яе калектыўны характар, калі пацярпела мноства нявінных людзей, якія ня мелі дачыненьня да дзейнасьці ўкраінскіх партызан.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт