Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад хоча павялічыць выплаты для інвалідаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 16:11
Пэнсія па інваліднасьці вырасьце на 40%, адпаведны законапраект разглядаецца у Сэйме.
Foto: Pixabay.com/CC0

З 18 красавіка бягучага года бацькі і апекуны людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі пратэстуюць у польскім парлямэнце разам з падапечнымі.

Яны дамагаюцца ўвядзеньня датацыі «на жыцьцё» для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, якія няздольныя жыць самастойна пасьля 18 гадоў у памеры 500 злотых у месяц. Пратэстоўцы прапануюць, каб такая датацыя ўводзілася паступова: 300 злотых з чэрвеня 2018 года, 400 злотых са студзеня 2019 года і 500 злотых са студзеня 2020 года.

Намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін распавёў СМІ, што на бліжэйшым пасяджэньні Сейму дэпутаты зоймуцца разглядам дадзенай справы.

Польскі ўрад скіраваў у Сэйм адпаведныя законапраекты. Першы тычыцца павышэньня пэнсіі па інваліднасьці да мінімальнай пэнсіі ў Польшчы, што азначае рост на 40%, зазначыў міністар. Таксама ўрад прапануе павялічыць даступнасьць паслуг па рэабілітацыі, што ў грашовым вымярэньні «азначае эканомію звыш 500 злотых.»

Урад разьлічвае, што гэтыя крокі атрымаюць падтрымку з боку пратэстуючых бацькоў ды апекуноў асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт