Logo Polskiego Radia
Print

„Энэргетычная палітыка – ключавы элемэнт ініцыятывы „Трох мораў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2018 15:11
У курортным гарадку Мендзыздрое на ўзьбярэжжы Балтыкі сустракаюцца экспэрты галіны энэргетыкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Энэргетычная палітыка – ключавы элемэнт ініцыятывы „Трох мораў”
У курортным гарадку Мендзыздрое на ўзьбярэжжы Балтыкі сустракаюцца экспэрты галіны энэргетыкі.
„Энэргетычная палітыка зьяўляецца ключавым элемэнтам стратэгіі ініцыятывы „Рэгіён трох мораў””, - напісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў лісьце да ўдзельнікаў канфэрэнцыі „Gazterm”.
У курортным гарадку Мендзыздрое (Międzyzdroje) на ўзьбярэжжы Балтыкі пачалося 21-е паседжаньне экспэртаў і прадстаўнікоў газавай, цеплавой і электрычнай прамысловасьці, навукоўцаў і вытворцаў абсталяваньня для энэргетычнай і газавай прамысловасьці.
У гэтым годзе мерапрыемства праходзіць пад лёзунгам „Стан і пэрспэктывы разьвіцьця газавага супрацоўніцтва паміж ЗША – краінамі ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.
У сваім лісьце польскі прэзыдэнт заахвочваў да стварэньня свабоднага рынку газу ў Цэнтральнай Эўропе. Да ўзьнікненьня гэткага рынку, паводле Анджэя Дуды, павінны прычыніцца ліквідацыя бар'ераў у інфраструктуры й эканамічных падзелаў паміж краінамі ініцыятывы.
Прэзыдэнт адзначыў, што важную ролю ў ліквідацыі гэтых бар'ераў і інтэграцыі на лініі „Поўнач-Поўдзень” адыгрываюць тры моры: Балтыйскае, Адрыятычнае й Чорнае, у прыватнасьці, тэрміналы звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), якія працуюць у гарадах Сьвінауйсьце, Клайпеда і ў будучыні на харвацкай высьпе Крк.
Паводле Анджэя Дуды, свабодны й адзіны рынак павінен характарызавацца „энэргетычнай бясьпекай, стабільнасьцю паставак сыравіны й сацыяльна прымальнымі цэнамі энэрганосьбітаў”. Гэтая мэта можа быць дасягнутыя толькі ў цесным супрацоўніцтве з Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
Анджэй Дуда лічыць, што дывэрсыфікацыю паставак энэрганосьбітаў павінен забясьпечыць праект „Baltic Pipe”, які дасьць доступ да нарвэскіх крыніц, а таксама разьвіцьцё сеткі газаправодаў, павелічэньне прапускной здольнасьці існуючых газаправодаў і тэрміналаў, а таксама пашырэньне магчымасьцяў захоўваньня газу.
У сваім лісьце польскі прэзыдэнт таксама заахвоціў удзельнікаў канфэрэнцыі „Gazterm” да ўдзелу ў саміце краінаў ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, якая ў верасьні адбудзецца ў Бухарэсьце.
Нагадаем, XXI канфэрэнцыя „Gazterm” у гарадку Мендзыздрое будзе працягвацца да бліжэйшай серады, то бок 9 траўня.
аз

Нагадаем, XXI канфэрэнцыя „Gazterm” у гарадку Мендзыздрое будзе працягвацца да бліжэйшай серады, 9 траўня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт