Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы збудуюць буйны аэрапорт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 14:15
Новае лётнішча кардынальна зьменіць транспартную сыстэму ў польскай дзяржаве.
Foto: PAP/Radek Pietruszka

Польскі парлямэнт прыняў закон аб Цэнтральным транспартным порце. "За" прагаласавала 235 дэпутатаў, "супраць" – 190 і 4 устрымаліся ад галасаваньня.

Цэнтральны транспартны порт будзе лётнішчам зьвязаным з чыгуначным вузлом і хуткімі аўтамагістралямі. Порт пабудуюць паміж Варшавай і Лодзьдзю, верагодна, на тэрыторыі гміны Баранаў. Першыя самалёты пачнуць лётаць раз 9 год.

Да канца года будзе зладжаны тэндэр на падрыхтоўку архітэктурнай канцэпцыі аэрапорта. Будаўніцтва пачнецца ў 2021 года і будзе завершана ў 2027 гадзе.

Прыняты парлямэнтам закон не рэгулюе пытаньне фінансаваньня. Паводле папярэдніх ацэнак, будаўніцтва порта можа каштаваць больш за 30 мільярдаў злотых. Сам аэрапорт павінен генэрыраваць 37 тысяч новых працоўных месцаў, а яго атачэньне нават 150 тысяч.

Цэнтральны транспартны порт зьмяніць сетку транспарту ва ўсёй краіне.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт